Доктарку з Віцебска судзілі за "экстрэмісцкую" інфармацыю ў сацсетках

Будынак суда ў Віцебску

Будынак суда ў Віцебску / vitbichi.by

Амаль тысячу рублёў штрафу павінна заплаціць доктарка з Віцебска за "захоўванне" ў сацсетках "экстрэмісцкай" інфармацыі. Суд адбыўся ў сярэдзіне лістапада, але віцебскія праваабаронцы даведаліся пра яго толькі цяпер.

Репост матэрыялаў TUT.BY у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" доктарка рабіла некалькі гадоў таму, калі рэсурс яшчэ не лічыўся "экстрэмісцкім". Пра гэтыя публікацыі яна забыла, таму і не выдаліла. Але на судзе прызнала сябе вінаватай. З улікам гэтай заявы, а таксама з аглядкай на тое, што ў жанчыны ёсць маленькае дзіця, на суткі яе не адправілі, а выпісалі штраф — у памеры 25 базавых велічынь. Гэта 925 рублёў. Пастанову вынесла суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі