Аднаго з байцоў галасаваннем выключылі з палка Каліноўскага
Полк Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота
З палка імя Каліноўскага галасаваннем выключылі аднаго з байцоў. А таксама было адмененае рашэнне, якое забараняла ісці на выбары ў Каардынацыйную раду. Такія вынікі прынёс агульны сход ПКК, што адбыўся 22 красавіка.
За адмену рашэння ўправы ПКК, згодна з якім ваяры не маглі ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, прагаласавалі 78,6% каліноўцаў, якія бралi ўдзел у галасаванні. Таксама рашэннем асабовага складу (84% — "за") жаўнер з пазыўным "Мiкола" выключаны са складу ПКК.
Трэцім галасаваннем была зацверджаная працоўная група з прадстаўнікоў ад усіх падраздзяленняў ПКК: пяхота, мінамёты, БПЛА, інжынеры, тылавая служба, медрота, сувязь, група лагістыкі, механізаваная група. Ёй нададзеныя правы на зацвярджэнне Статута палка імя Кастуся Каліноўскага, згодна з якім будзе рэфармаваная ўся дзейнасць падраздзялення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.