Дональд Трамп чакае, што Расія верне Крым Украіне
Дональд Трамп чакае, што Расія верне Крым Украіне. Пра гэта на штодзённым брыфінгу паведаміў прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер, перадае Бі-Бі-Сі. Таксама, па яго словах, прэзідэнт ЗША спадзяецца, што расійскі ўрад пачне дээскалацыю канфлікту ва Украіне.
Спайсер дадаў, што Трамп хоча супрацоўнічаць з Расіяй, каб вырашыць мноства праблемаў. У іх ліку прэс-сакратар Белага дома назваў "Ісламскую дзяржаву"
Як вядома, Расія захапіла Крым увесну 2014 года, правёўшы нелегітымны рэферэндум. Далучэнне Крыма да Расіі законным прызналі толькі некалькі дзяржаваў у свеце.
Захоп Крыма і справакаваны Расіяй канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны паслужылі прычынай таго, што ЗША, ЕС ды іншыя краіны ўвялі антырасійскія санкцыі.