Дронам, які сарваў матч Сербія — Албанія, кіраваў брат прэм'ера (відэа)

У канцы першага тайма пры ліку 0:0 над полем стадыёна "Партызан" з'явіўся дрон на дыстанцыйным кіраванні. Абаронца зборнай Сербіі Стэфан Мітравіч злавіў і зняў банер з картай "Вялікай Албаніі". Пасля гэтага паміж гульцамі і іншымі прадстаўнікамі каманд пачалася сутычка. Англійскі арбітр Марцін Аткінсан спыніў гульню, а пасля і ўвогуле яе адмяніў.

Мяркуецца, што апаратам кіраваў брат прэм'ер-міністра Албаніі Эдзі Рамы Орфі (альбо Олсі) Рама, які знаходзіўся ў VIP-ложы. Яго затрымала і дапытала сербская паліцыя, праводзіцца расследаванне. Вывучыць абставіны здарэння і УЕФА. Выказваецца меркаванне, што зборнай Сербіі могуць залічыць тэхнічнае паражэнне — 0:3.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі