Дровы на кіеўскі Майдан возяць у... метро (фота)
Нягледзячы на моцныя маразы, лагер пратэстоўцаў працуе ў звычайным рэжыме.
Для людзей са сцэны праводзяць інструктажы, як правільна апранацца, каб не абмарозіцца.
Як заявіў камендант будынка прафсаюзаў Сяргей Аверчанка, Майдану цяпер вельмі неабходныя дровы, больш, чым у ранейшы час. Дровамі абаграваюцца шматлікія намёты.
Раней дровы арганізавана прывозілі на Майдан Незалежнасці на машынах. Аднак ДАІшнікі пачалі перахопліваць гэтыя аўтамабілі, кіроўцаў затрымлівалі і каралі. Цяпер жа дровы дастаўляюць рознымі шляхамі. Жанчыны іх возяць нават у... метро.
Фота з сацыяльных сетак.