Другі тур прэзідэнцкіх выбараў праходзіць у Славакіі

З 14 кандыдатаў, якія прэтэндавалі на пасаду прэзідэнта, у другі тур выйшла двое: дзеючы прэм’ер-міністр Славакіі і старшыня кіруючай сацыял-дэмакратычнай партыі Smer-SD Роберт Фіцо, а таксама вядомы ў Славакіі філантроп і прадпрымальнік Андрэй Кіска.



У выбарах могуць прыняць удзел 4,5 мільёна жыхароў Славакіі, якія маюць права голасу. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да самага вечара.



Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, у першым туры за дзеючага прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіцо прагаласавалі 27,8% выбарчышкаў. Андрэй Кіска набраў 23,8% галасоў. Папярэднія вынікі другога тура стануць вядомыя ўжо ў ноч на нядзелю. Цэнтральная выбарчая камісія краіны афіцыйны абвесціць вынікі другога тура ўдзень 30 сакавіка, паведамляюць замежныя інфармагенцты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі