Другую візу PBH можна будзе атрымаць, толькі калі па мэце выкарыстаў першую
Задаволеныя атрымальнікі візы PBH
У жадаючых паўторна атрымаць візу па мэце "Poland. Business Harbor" будуць патрабаваць пацверджанне фактычнага выкарыстання папярэдняй візы. Гэта можа быць пацвярджэнне сацыяльнага страхавання ў Польшчы або іншы дакумент, які пацвярджае атрыманне падаткаабкладаемага даходу ў Польшчы, а таксама дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па адрасе пражывання ў Польшчы.
Аб'ява пра гэта размешчаная на сайце візавага цэнтра VFS.GLOBAL, які дапамагае ў афармленні польскіх віз для грамадзян Беларусі.
Разам з тым сёння з'явіліся навіны, што тэрмін выдачы паўторных віз PBH на тэрыторыі Польшчы можа быць прадоўжаны па сакавік 2023 года. Цяпер грамадзяне Беларусі, якія выехалі ў Польшчу, могуць падаць дакументы на падаўжэнне такой візы толькі да канца снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.