Drum Ecstasy вандруюць па Беларусі і плануюць выдаць альбом абмежаваным тыражом
Галоўныя барабаншчыкі нашай краіны, гурт Drum Ecstasy, пасля двухгадовай паўзы выправіліся ў тур па гарадах Беларусі. Музыкаў чакаюць у Наваполацку, Віцебску, Салігорску, Брэсце, Пінску. Па словах фронтмэна каманды Філіпа Чмыра, пачатак туру выдаўся паспяховым: людзі “набіваюць” залы.
Філіп Чмыр: “Усё ўпарадку. Мы вельмі рады. Напрыклад, у Баранавічах быў выдатны поўны клуб, хоць мы там выступалі ўпершыню. Прыемна, што гэты клуб нічым не адрозніваецца ад стандартных еўрапейскіх клубаў (“Жара” – аўт.). Мы спадзяемся, што паўсюль будзе такі добры прыём, бо мы толькі выступілі пакуль у двух гарадах – Гомелі і Баранавічах”.
Новую праграму гурта пад назвай “Слухаць гучна” ужо маглі пачуць мінчукі падчас “Фестывалю іншай культуры”, што днямі адбыўся ў “Рэактары”. Замежным прыхільнікам “беларускіх барабанераў” давядзецца дачакацца восені – менавіта тады гурт выправіцца ў тур па Расіі, а зімой наведае краіны Еўропы.
Паводле Філіпа Чмыра, новую праграму гурта ў хуткім часе можна будзе паслухаць у інтэрнэце, а ў верасні яна павінна з’явіцца на CD-носьбітах у абмежаваным тыражы.
Філіп Чмыр: “Новыя песні амаль гатовыя. Мы выкладзем іх у бліжэйшыя некалькіх тыдняў на сваім сайце і на партале tut.by таксама. А ў верасні магчыма, што калі нейкая з кампаній захоча выдаць дыск, а мы вядзем перамовы, то абмежаваным тыражом выпусцім дыск. Вельмі абмежаваным”.
Наведваць вядомыя і не надта вядомыя еўрапейскія летнія фэсты Drum Ecstasy сёлета не збіраюцца – шмат высілкаў патрабуе праца над новым матэрыялам. Аднак сядзець на месцы музыкам таксама не даводзіцца: толькі што яны вярнуліся з расійскага Іванава, дзе адкрывалі фестываль імя Таркоўскага, а праз дзень ляцяць у Ерэван падтрымліваць аматараў Еўрабачання.