Дуда паабяцаў забяспечыць транзіт украінскага зерня — але не экспарт у Польшчу
Зерно
Варшава гатова дапамагчы Кіеву транспартаваць украінскае зерне ў трэція краіны, сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю тэлеканалу TVP1.
Польскі прэзідэнт лічыць, што па такіх калідорах можна паставіць зерне ў найбяднейшыя краіны свету, дзе яно асабліва запатрабавана.
Аднак ён плануе захаваць рашэнне не дапусціць больш танае ўкраінскае зерне на польскі рынак. Такой забароны патрабавалі ад урада польскія фермеры.
Што адбываецца?
Пасля выйсця Расіі з зерневай угоды Украіна страціла магчымасць экспартаваць зерне марскім шляхам. Адкрытымі для яе застаюцца толькі сухапутныя калідоры, і адзін з ляжыць праз Польшчу.
Але польскія фермеры незадаволены тым, што ў краіну едзе шмат таннага ўкраінскага зерня. І ўрад вырашыў устаць на абарону фермераў. Не тое каб зусім бескарысліва: у Польшчы набліжаюцца выбары, і кансерватыўнай партыі, што цяпер знаходзіцца ва ўладзе, вельмі патрэбныя галасы кансерватыўна настроеных фермераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.