Дудзь зрабіў фільм пра беларусаў, якія з'ехалі за мяжу пасля выбараў 2020-га

Дудзь зрабіў фільм пра беларусаў, якія з'ехалі за мяжу пасля выбараў 2020-га

Расійскі блогер Юрый Дудзь зрабіў фільм пра беларусаў, якія з'ехалі за мяжу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га (ён падкрэслівае, што гэта могуць быць сотні тысяч чалавек). Ён мае назву "Як жыць, калі пазбаўляюць радзімы".

"Падарожнічаючы па свеце, мы рэгулярна сустракалі беларусаў, якія пазбавіліся радзімы — і іх гісторыі пранізалі наскрозь, — кажа Дудзь. — Прычым гэта далёка не толькі творчая моладзь, якую прынята лічыць рухавіком пратэстаў. Сярод іх — інжынеры, вайскоўцы, работнікі бальніц і паліклінік, пенсіянеры".

У фільме — пра рэпрэсіі ў Беларусі, грамадскія настроі, дзяржаўную прапаганду і пра тое, як беларусы ўцякаюць за мяжу. Юрыя Дудзя цікавіла, ці могуць рэпрэсіі ў Расіі дасягнуць такога ж узроўню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі