Двайнога самагубства ў мінскай Ваеннай акадэміі не было

Двайнога самагубства ў Ваеннай акадэміі Беларусі, аб якім 11 лістапада паведамілі некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, не было. Нагадаю, у сетцы з`явілася інфармацыя аб тым, што 10 лістапада ў галоўнай вайсковай ВНУ краіны знайшлі двух чалавек, якія павесіліся: быў знойдзены труп курсанта, а пасля — начальніка лабараторыі. Каментуючы гэта паведамленне, у Беларускай ваеннай пракуратуры БелаПАН заявілі, што беларуская ваенная пракуратура не пацвярджае інфармацыю аб двух самагубствах у акадэміі.
Як пазней паведамілі агенцтву ў праваахоўных органах, самагубства было адно: акт суіцыду ўчыніў курсант трэцяга курса. Матывам стала нераздзеленае каханне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі