Двух трэнераў, якія ціснулі на Ціманоўскую, пазбавілі акрэдытацыі на Алімпіядзе
Міжнародны алімпійскі камітэт, разглядаючы "справу Ціманоўскай", часова пазбавіў акрэдытацыі двух трэнераў беларускай алімпійскай зборнай.
Дысцыплінарная камісія МАК адклікала акрэдытацыю Артура Шумака і галоўнга трэнера лёгкаатлетычнай зборнай Юрыя Маісевіча.
Як вынікала з апублікаванага запісу размовы з Крысцінай Ціманоўскай, менавіта яны прымушалі лёгкаатлетку пакінуць Алімпіяду і вярнуцца ў Беларусь.
МАК загадаў Маісевічу і Шумаку неадкладна пакінуць Алімпійскую вёску.
In the interest of the wellbeing of the athletes of the NOC of Belarus who are still in Tokyo and as a provisional measure, the IOC cancelled and removed last night the accreditations of the two coaches, Mr A. Shimak and Mr Y. Maisevich. #Tokyo2020 #Olympics /2
— IOC MEDIA (@iocmedia) August 5, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.