Дырэктара кампаніі-імпарцёра “Таёты” ў Беларусь, прыгаварылі да 5 гадоў

Мінскі гарадскі суд прыгаварыў да 5 гадоў пазбаўлення волі Ігара Крапчука — былога дырэктара прадпрыемства "Эмір Мотарс", імпарцёра аўтамабіляў “Таёта” ў Беларусь, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, улетку 2007 года правахоўнікі затрымалі траіх кіраўнікоў прадпрыемства "Эмір Мотарс" па падазрэнні ў няплаце мытных плацяжоў у асабліва буйным памеры пры ўвозе ў краіну новых аўтамабіляў маркі "Таёта”.

Іх абвінавацілі ў незаконным увозе 300 машын. Напрыканцы мінулага года затрыманыя кампенсавалі шкоду ў 7 мільярдаў рублёў, нанесеную дзяржаве. Тады частка затрыманых была адпушчана на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі