Дырэктара птушкафабрыкі "Дружба" падазраюць у атрыманні хабару
Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі падрабязнасці затрымання гендырэктара птушкафабрыкі "Дружба" ў Баранавіцкім раёне
Паводле тэлеканала СТБ, Васіля Маркевіча затрымалі па падазрэнні ў хабарніцтве.
"Як ужо вызначыла следства, за лабіраванне інтарэсаў прыватнай кампаніі пры заключэнні дагавораў ён атрымаў хабар у памеры 6500 долараў ЗША. Цяпер міліцыя праводзіць праверку яго датычнасці да здзяйснення іншых карупцыйных злачынстваў. Санкцыяй намесніка генеральнага пракурора ён змешчаны пад варту", — паведамляецца ў тэлесюжэце.
Як распавядала Еўрарадыё, Маркевіча затрымалі 29 ліпеня ў працоўным кабінеце. Затрыманне праводзілі сілавікі ў балаклавах. Гендырэктара птушкафабрыкі вывелі ў кайданках.
Маркевіч узначальваў птушкафабрыку "Дружба" з 2003 года. Ён мае медаль "За працоўныя заслугі". Быў чальцом Савета Рэспублікі шостага і сёмага скліканняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.