Дыстанцыйнае назіранне: як кантраляваць выбары на зэдліку і з біноклем

Дыстанцыйнае назіранне: як кантраляваць выбары на зэдліку і з біноклем

На выбарах прэзідэнта Беларусі незалежным назіральнікам часта не даюць прысутнічаць не толькі на выбарчым участку, але і ў будынку, дзе ён размяшчаецца. Каб усё ж неяк ажыццяўляць назіранне за выбарамі, яны сядзяць побач з уваходамі ў школы, бібліятэкі і іншыя ўстановы, дзе месцяцца ўчасткі для галасавання. І лічаць усіх людзей, якія туды заходзяць.

А калі хочацца ведаць, што адбываецца на ўчастку — там, дзе стаіць выбарчая скрыня і кабіны для галасавання? Упартыя беларускія назіральнікі ўзбройваюцца зэдлікамі і біноклямі. Вось як гэта выглядае.

Дыстанцыйнае назіранне: як кантраляваць выбары на зэдліку і з біноклем
Дыстанцыйнае назіранне: як кантраляваць выбары на зэдліку і з біноклем
Дыстанцыйнае назіранне: як кантраляваць выбары на зэдліку і з біноклем

Дарэчы, шмат хто з незалежных назіральнікаў распавядае, што выбаршчыкі падтрымліваюць іх, як могуць. Ім прыносяць крэслы, ваду, цукеркі і шакалад. "Пакуль мы чакалі міліцыю, да нас прыйшлі суседзі з майго дома з кавай і круасанамі на ўвесь наш незалежнаназіральніцкі натоўп з 12 чалавек. Гэта было так міла і кранальна! дзеліцца ўражаннямі назіральніца Юлія Лакаткова. — Абсалютна розныя людзі цягам дня прыносілі фрукты і ваду, прыходзілі падтрымаць нас маральна. Дзякуй вам!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі