Дзеці складаюць 20% насельніцтва Беларусі
Колькасць дзяцей да 18 гадоў на пачатак году складала 1 мільён 741 тысяча 800 чалавек.
Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.
76,5% усіх дзяцей жыве ў гарадах і гарадскіх пасяленнях, 23,5% — на вёсцы. Летась у краіне нарадзілася 115,9 тысяч дзяцей. Узровень нараджальнасці павялічыўся з 9,4 на 1000 чалавек у 2005 годзе да 12,2 — у 2012.
Палова народжаных у мінулым годзе — гэта першынцы. Але пры гэтым у краіне адзначаецца рост колькасць паўторных нараджэнняў. Павялічылася колькасць дзяцей, народжаных у зарэгістраваным шлюбе, а колькасць дзяцей з няпоўных сем’яў зніжаецца. Летась гэты паказнік склаў 18,2%, хоць у 2005 такіх дзяцей была амаль чвэрць.
Беларусь адносіцца да краін з нізкім узроўнем смяротнасці немаўлят і дзяцей. Напрыклад, летась паказнік смерці немаўлят быў 3,4 на 1000 жыванароджаных супраць 7,1 у 2005 годзе.
У траўні 2013 года пры нараджэнні першага дзіця дзяржава выплачвала 9 мільёнаў 741,1 тысячы рублёў, пры нараджэнні другога і наступным дзяцей — 13 мільёнаў 637,5 тысячы рублёў. Памер штомесячнай дапамогі па даглядзе да дзецьмі да трох гадоў склаў: на першае дзіця — 1 мільён 585,9 тысяч рублёў, на другое і наступных — 1 мільён 812,4 тысячы, на дзіця-інваліда — 2 мільёны 39 тысяч рублёў. Памер дапамогі на дзяцей ва ўзросце болей за 3 гады склаў: на дзіця-інваліда — 681,9 тысячы рублёў, на іншых дзяцей у сям’і — 487,1 тысячы рублёў, інфармуе БелаПАН.