Джэніфер Лопес выйшла замуж за Бэна Афлека праз 20 гадоў пасля першых заручын
Джэніфер Лопес выйшла замуж за Бэна Афлека праз 20 гадоў пасля першых заручын, піша Variety. Вяселле актораў адбылося 16 ліпеня. Як адзначае выданне, пры рэгестрацыі шлюба актрыса ўзяла прозвішча мужа і цяпер яе поўнае імя — Джэніфер Лін Афлек.
52-гадовая Лопес пацвердзіла інфармацыю пра вяселле з 49-гадовым Афлекам у спецыяльным выпуску рассылкі для фэнаў On the JLo, там жа апублікавала некалькі фота з цырымоніі. У сацсетках спявачка падзялілася таксама фотаздымкам з заручальным пярсцёнкам.
Jennifer Lopez is sharing all the details and PICS from her and Ben Affleck's Vegas wedding! https://t.co/nQLcnRFQZa
— ExtraTV (@extratv) July 18, 2022
Па словах спявачкі, каб ажаніцца — пара стаяла ў чарзе на хуткую рэгістрацыю шлюба ў Маленькай белай часоўні, а сама рэгістрацыя адбылася пасярод ночы пад шлюбны марш з Bluetooth-калонкі.
“Мы зрабілі гэта. Каханне цудоўнае. Каханне дабра. І, аказваецца, цярплівая. 20 гадоў цярпення… Каханне — вялікая рэч, можа быць, лепшая рэч (на свеце), і вартая таго, каб яе чакаць", — цытуе словы спявачкі Variety.
Джэніфер Лопес і Бэн Афлек пазнаёміліся на здымках фільма "Джыллі" ў 2002 годзе. У 2003-м артысты заручыліся, але праз год разарвалі заручыны, абвінаваціўшы СМІ ў "празмернай увазе" да іх вяселля. У 2021 годзе акторы зноў пачалі сустракацца, у красавіку 2022 года — заручыліся ў другі раз.
Sadie! #iykyk Go to https://t.co/G5oGxtX0z5 for all the deets. pic.twitter.com/yyxaCaKRbg
— jlo (@JLo) July 17, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.