Джо Байдэн можа сустрэцца з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі

Джо Байдэн знаходзіцца з візітам у Польшчы / AP
Джо Байдэн знаходзіцца з візітам у Польшчы / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сустрэнецца з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі, паведамілі ў штабе беларускіх дэмакратычных сіл. У цяперашні час прэзідэнт ЗША знаходзіцца ў Польшчы.

Магчымасць такой сустрэчы не выключыла і Святлана Ціханоўская. На прэс-канферэнцыі ў Варшаве ў суботу яна заявіла, што запрошаная на мерапрыемства з удзелам Байдэна.

"Безумоўна, калі будзе магчымасць сустрэцца з ім, я буду рада," — сказала яна ў адказ на пытанне аб магчымай сустрэчы.

Прадстаўнікі дэмсілаў разлічваюць, што гэтая сустрэча можа паўплываць на стаўленне еўрапейскіх краін да беларусаў, якія вымушаныя былі бегчы спачатку з Беларусі, а затым і з Украіны. Актывісты цяпер спрабуюць дамагчыся роўных правоў для беларусаў і ўкраінцаў у пытаннях легалізацыі і працаўладкавання.

"Сустрэчы на высокім узроўні — гэта важны паказчык таго, што міжнародная супольнасць выразна падзяляе беларусаў і рэжым", — кажа прадстаўнік дэмсіл Андрэй Ягораў.

Нагадаем, напярэдадні ў Варшаве адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай, Таццяны Хоміч і Паўла Латушкі з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі