Джокавіч выйграў свой 8-ы Australian Open і стаў рэкардсменам

Reuters
Reuters

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч стаў пераможцам першага ў гэтым годзе турніру "Вялікага шлема". У фінале Australian Open ён адолеў ў пяцісэтавым паядынку аўстрыйца Дамініка Ціма — 6:4, 4:6, 2:6, 6:3, 6:4. Матч працягваўся 3 гадзіны 59 хвілін.

Новак Джокавіч стаў рэкардсменам па колькасці выйграных Australian Open: такіх перамог у яго ўжо восем (32-гадовы серб перамагаў у Мельбурне ў 2008, 2011, 2012, 2013, 2015, 2016 і 2019 гадах).

Перамога на Australian Open дазволіла Новаку Джокавічу падняцца на першы радок сусветнага рэйтынгу.

Вялікая тройка —Джокавіч, Надаль і Федэрэр — выйграла 13 апошніх турніраў "Вялікага шлема". Апошнім пераможцам мэйджара не з гэтай тройкі быў Станіслаў Ваўрынка, які выйграў US Open ў 2016 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі