Дзмітрый Баскаў абурыўся паводзінамі расійскіх хакеістаў

Дзмітрый Баскаў

Дзмітрый Баскаў / sb.by

“Такое стаўленне да нашых хакеістаў і заўзятараў з боку толькі пачынаючых свой шлях у вялікі спорт пацаноў, проста недапушчальнае і супярэчыць сяброўству і падтрымцы, якія заўсёды былі паміж нашымі краінамі і народамі”.

Так сенатар Дзмітрый Баскаў пракаментаваў паводзіны расійскіх хакеістаў, якія ўчынілі дэмарш пасля паразы ад беларусаў на моладзевым хакейным турніры. Асабістыя прызы, якія ўручаў ім Баскаў, кідалі пад ногі.

Сенатар абурыўся і заявіў, што трэнеры мусяць таксама “прышчапіць правільныя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры, што асабліва важна ў цяперашняй палітычнай сітуацыі ў спорце ў цэлым, і ў хакеі, у прыватнасці”.

Пра жыццёвыя каштоўнасці кажа той, хто, хутчэй за ўсё, мае дачыненне да забойства нявіннага Рамана Бандарэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі