Дзмітрый Пяскоў: Крэмль не мае інфармацыі пра Зянковіча і Фядуту
Крэмль не мае ніякай інфармацыі пра беларускіх грамадзян — юрыста Юрыя Зянковіча і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту, заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
"Я, на жаль, ніяк не магу пракаментаваць — гэтыя людзі не маюць да Адміністрацыі прэзідэнта, да Крамля ніякага дачынення", — прыводзіць ТАСС словы Пяскова. Па пытаннях працы спецслужбаў ён рэкамендаваў звярнуцца ў самі спецслужбы.
Некалькі дзён таму са словаў сваякоў стала вядома, што ў Маскве затрыманыя Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч. Абодва апынуліся ў СІЗА КДБ у Мінску. Затрыманне Фядуты "па непасрэдна ўзніклым падазрэнні" пацвердзіла прэс-служба КДБ. Пра затрыманне Зянковіча расказала яго жонка са словаў дзяржаўнага адваката.
Адначаслва з імі затрымалі і пасадзілі ў СІЗА КДБ старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
У чым падазраюць затрыманых, дагэтуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.