Дзмітрый Рабаў агучыў свой апошні прагноз надвор’я

Дзмітрый Рабаў агучыў свой апошні прагноз надвор’я

22 верасня Дзмітрый Рабаў агучыў свой апошні прагноз надвор’я. Начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Міністэрства прыроды падаў заяву аб звальненні. Пра прычыны такога рашэння ён нічога не кажа, але тыдзень таму прагнозы беларускіх сіноптыкаў жорстка крытыкаваў Аляксандр Лукашэнка.

У сваім апошнім прагнозе надвор’я Рабаў абвесціў, што ў нашу краіну прыйшло “бабіна лета”. Пасля холаду і дажджоў у Беларусі пацяплее, ападкі (дажджы і навальніцы) магчымыя толькі на паўднёвым захадзе. У суботу і нядзелю ўдзень тэмпература паветра дасягне 20 градусаў цяпла, а на поўдні — 23 градусаў. Больш падрабязна гл. тут. Падобныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі