Дзянісаў прыйшоў у мінскае "Дынама", а Дземагін і Балмачных — у фарм-клуб
Кіраўніцтва мінскага "Дынама", якое выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе, заключыла кантракт з 25-гадовым абаронцам нацыянальнай зборнай Беларусі Ўладзімірам Дзянісавым. У сераду ён ужо зможа дэбютаваць у складзе дынамаўцаў у матчы КХЛ з "Атлантам", інфармуе "Прессбол".
Нагадаем, Дзянісаў не ўтрымаўся ў асноўным складзе "Вашынгтона" і тыдзень таму быў адпраўлены ў фарм-клуб. У выніку, з НХЛ ён перабраўся ў КХЛ.
Тым часам у фарм-клуб — салігорскі "Шахцёр" — былі адпраўленыя з "Дынама" Сяргей Дземагін і Максім Балмачных. З Салігорска ж выклікалі Віктара Андрушчанку і Віталя Люткевіча.