Дзяржаўны мытны камітэт пракаментаваў указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі

Дзяржаўны мытны камітэт пракаментаваў указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі

Дзяржаўны мытны камітэт пракаментаваў указ Аляксандра Лукашэнкі № 40 пра замежныя пасылкі і ўвоз тавараў у Беларусь фізічнымі асобамі. Адзначаецца, што прычынай узмацнення жорсткасці нормаў бяспошліннага ўвозу тавараў з'явілася "значнае павелічэнне аб'ёмаў увозу тавараў у камерцыйных маштабах на адрас фізічных асоб без выплаты мытных плацяжоў". Цяпер жа будзе створаны бар'ер "для перамяшчэння фізічнымі асобамі камерцыйных партый тавараў, якое існуе ў сувязі з дзейнай нормай бяспошліннага ўвозу".

Як паведамляла Еўрарадыё, нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца на адрас аднаго атрымальніка, былі зніжаныя з 200 еўра і 31 кг да 22 еўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца. Дакумент набывае моц праз два месяцы пасля афіцыйнага апублікавання. Паводле звестак мытнікаў, за апошнія тры гады аб'ём увезеных у Беларусь міжнародных паштовых адпраўленняў павялічыўся больш як у шэсць разоў: у 2013-м было 1,9 млн, у 2014-м — 6,3 млн, у 2015-м — 11,8 млн. Падкрэсліваеца, што каля 90% жыхароў Беларусі не атрымліваюць пасылак з замежжа. А больш за 250 тысяч грамадзян атрымліваюць ад 10 да 100 пасылак на год.

Бяспошлінныя ліміты на пасылкі: У Расіі — 1000€, Малдове — 300€, Грузіі — 125€

У выпадку атрымання тавараў коштам звыш 22 еўра і (або) масай большай за 10 кг, у частцы перавышэння будуць налічаныя мытныя пошліны, падаткі па раней дзейнай стаўцы — 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг. Так, з моманту ўваходжання ў сілу ўказа пры атрыманні пасылкі коштам 50 еўра і масай 2 кг мытныя пошліны, падаткі складуць: (50 - 22) х 30% = 8,4 еўра. У дачыненні да такой пасылкі таксама неабходна выплаціць мытны збор у 5 еўра, інфармуе Дзяржаўны мытны камітэт.

Што можна набыць на Aliexpress за 22 еўра

Ва ўказе таксама вызначана, што ў выпадку ўвозу ў Беларусь тавараў часцей за адзін раз на тры месяцы, тыя з іх, якія каштуюць звыш 300 еўра і (або) вагой большай за 20 кг не будуць адносіцца да тавараў для асабістага карыстання. Пры гэтым нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у 1 500 еўра і 50 кг працягваюць дзейнічаць.

Згодна з вынікамі абследавання аўтадарожных пунктаў пропуску на мяжы Беларусі, праведзеных Нацыянальным статыстычным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам у 2015 годзе, больш за 70% грамадзян, што ўязджалі ў Беларусь, пазначылі суму расходаў пры паездцы за мяжу да 300 еўра.

Эксперт пра “Указ аб 22 еўра”: Гэта толькі пагоршыць сітуацыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі