Дзярждума Расіі гатовая прызнаць прэзідэнцкія выбары ва Украіне
Перад гэтым ЗША і ЕС неаднаразова пагражалі Расіі новымі санкцыямі, у тым ліку эканамічнымі, калі яна сарве выбары 25 траўня.
Ступень легітымнасці новаабранага прэзідэнта Украіны будзе няпоўнай, але яшчэ больш сумнай выглядае сітуацыя, калі выбары не адбудуцца. З такой заявай выступіў спікер расійскай Дзярждумы Сяргей Нарышкін у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24".
Ён падкрэсліў, што яму цяжка ўявіць легітымнасць выбараў ва ўмовах "па сутнасці карнай аперацыі", перадае interfax.ru. Але з дзвюх бедаў, кажа Нарышкін, варта выбіраць меншую. А неправядзенне выбараў ён лічыць большай бядой.
Фота — ИТАР-ТАСС