Дзяржсакратар ЗША ў Фінляндыі троліў Расію і яе армію

Расійскія вайскоўцы з мінамётам / ria.ru
Расійскія вайскоўцы з мінамётам / ria.ru

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас візіту ў Фінляндыю назваў палітыку Масквы ва Украіне "каласальным стратэгічным правалам". Ён заявіў, што Расія апынулася "ў значна горшым становішчы", чым перад уварваннем 24 лютага 2022-га.

"Там, дзе Пуцін збіраўся праецыраваць сілу, ён прадэманстраваў слабасць. Там, дзе ён меў намер унесці раскол, ён аб'яднаў", цытуе словы Блінкена "Голас Амерыкі".

Дзяржсакратар ЗША і далей у сваім выступе троліў Расію і яе армію: "Крэмль часта заяўляў, што яго Узброеныя сілы другія па сіле ў свеце. Многія гэтаму верылі. Сёння многія бачаць Узброеныя сілы РФ як другую па сіле армію ва Украіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі