Дзяржстандарт: Многім імпарцёрам забароняць пастаўкі лямпачак у Беларусь

Дзяржстандарт: Многім імпарцёрам забароняць пастаўкі лямпачак у Беларусь

У Беларусь трапляе вельмі шмат тавараў, энергаэфектыўнасць якіх не адпавядае параметрам, заяўленым у тэхпашпартах. Асабліва часта такі падман сустракаецца сярод вытворцаў лямпачак, заявіў падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў 21 снежня старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

Назаранка: “Будзем выдаваць забарону шмат якім гандлёвым кампаніям, імпарцёрам на пастаўку лямпачак. Бо вялікая колькасць прадукцыі сёння не адпавядае патрабаванням бяспекі, але найперш — патрабаванням па паказчыках энергаэфектыўнасці. Пастаўляюцца як лямпачкі дастаткова энергаэфектыўныя, а на самай справе паказчыкам яны не адпавядаюць”.

Калі дакладна адпаведнае прадпісанне Дзяржстандарта атрымаюць імпарцёры лямпачак і ці закране гэта іншыя электратавары, старшыня камітэта не ўдакладніў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі