Дзясяткі мінчан пацярпелі ад інтэрнэт-махляроў, якія прапаноўвалі інтым-паслугі

Ад дзеянняў махляроў пацярпела больш за 40 жыхароў Мінска / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​
Ад дзеянняў махляроў пацярпела больш за 40 жыхароў Мінска / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Больш за 40 жыхароў Мінска пацярпелі за апошнія тры месяцы ад інтэрнэт-махляроў, якія прапаноўвалі інтым-паслугі. Пра гэта расказалі ў сталічным ГУУС.

Аб затрыманні зламыснікаў пакуль не паведамляецца. У міліцыі расказалі пра схему, якой яны карыстаюцца. Ашуканцы заводзяць фэйкавую старонку ад імя дзяўчыны ў адной з сацыяльных сетак і прапануюць платныя паслугі. Тых, хто зацікавіўся, просяць зрабіць перадаплату. Далей падзеі маглі развівацца па двух сцэнарах. Альбо ашуканцы, забраўшы грошы, знікалі, альбо спрабавалі выбавіць у ахвяры дадатковыя сумы. У шэрагу выпадкаў прасілі грошы (для арэнды кватэры, аплаты таксі), у шэрагу — ішлі на пагрозы і шантаж.

Адзін з пацярпелых, 30-гадовы мінчук, у якасці перадаплаты пералічыў ашуканцам 350 долараў, а затым — на фоне шантажу і пагроз — яшчэ 7800 долараў і тысячу рублёў. У ашуканцаў была ўся інфармацыя пра яго: яго фота, адрас і іншыя персанальныя дадзеныя.

Іншага пацярпелага, 43-гадовага мужчыну, зламыснікі шантажавалі дзіцем. У іх аказалася сямейнае фота пацярпелага.

Па фактах ашуканскіх дзеянняў і вымагальніцтва мінскія следчыя распачалі крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі