Дзясяткі ўкраінцаў просяць амбасаду Беларусі аб прытулку
Пра гэта паведаміў дарадца амбасады Ігар Мілідовіч.
Па просьбе БелаПАН ён пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, што ў Беларусь просяцца каля дзвюх тысяч ўкраінскіх бежанцаў.
Нагадаем, у інтэрв'ю расійскай тэлекампаніі НТВ, якое выйшла ў эфір вечарам 13 красавіка, Лукашэнка заявіў: "Да нас могуць пайсці бежанцы. Ужо некалькі тысяч у спісе ёсць — дзве ці крыху больш. Я з паслом размаўляў".
Па словах Мілідовіча, такія звароты паступаюць у Мінск не толькі па каналах амбасады. Дыпламат кажа, што колькасць зваротаў у амбасаду мяняецца кожны дзень, таму вызначыць дакладную лічбу немагчыма. "Ёсць вусныя заявы, ёсць пісьмовыя. Не кожны зварот заканчваецца прыняццем таго ці іншага рашэння", — дадаў ён.
Мілідовіч пацвердзіў, што ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне зваротаў стала больш.
Фота — cvetkoff.by