Эдуард Малафееў расказаў, навошта прымушаў футбалістаў абдымацца з дрэвамі
Вядомы беларускі футбольны трэнер Эдуард Малафееў распавёў, як на трэніроўках прымушаў футбалістаў абдымаць дрэвы.
"Моцны дуб дасць табе ўнутранай сілёнкі. Калі жорсткасці праз край — абдымі бярозку, яна больш слязлівая, крыху разбавіш сваю камлюкаватасць. Галоўнае, рабі ўсё без абыякавасці", — цытуе by.tribuna.com словы спецыяліста.
Ён прапанаваў не саромецца прыроды і браць у яе ўсё, што можна.