Эка-актывісту далі 2 гады калоніі за перадачу звестак пра расійскія войскі

Эка-актывісту далі 2 гады калоніі за перадачу звестак пра расійскія войскі

Гомельскі абласны суд прысудзіў два гады калоніі агульнага рэжыму мазырскаму эка-актывісту Паўлу Наздру, піша праваабарончы цэнтр "Вясна". Прысуд агучыла суддзя Людімла Грынько.

Яго абвінавацілі ў садзенічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Нагодай стала тое, што мазырчук перасылаў звесткі пра перамяшчэнне расійскіх войскаў тэлеграм-каналу "Беларускі гаюн".

Як распавядала Еўрарадыё, эка-актывіста затрымалі сёлета 11 траўня і да суда змясцілі пад варту.

Павел Наздра быў у Мазыры прадстаўніком ініцыятывы "Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцыяў і ініцыятываў, удзел у іх прымалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўлады. Таксама ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі