Экс-начальніку Баранавіцкай ДАІ пракурор папрасіў пяць гадоў калоніі-пасялення

Экс-начальніку Баранавіцкай ДАІ пракурор папрасіў пяць гадоў калоніі-пасялення

Пяць гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення — такі прысуд папрасіў пракурор для Андрэя Валкавыцкага. Акрамя таго, экс-начальнік Баранаціцкай ДАІ павінен будзе выплаціць кампенсацыю пацярпеламу. Час знаходжання пад вартай пракурор папрасіў залічыць у тэрмін пакарання, перадае intex-press.by.

Змякчальнымі абставінамі ён назваў наяўнасць дзяцей у Ваўкавыцкага і тое, што ён цалкам прызнаў сваю віну. Абцяжваючымі акалічнасцямі лічыцца грубае парушэнне правілаў ПДР.

У сваім апошнім слове падсудны папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулай. Таксама ён прынёс прабачэнні ўсім супрацоўнікам міліцыі і кіраўніцтву МУС. Ваўкавыцкі папрасіў суд не караць яго строга, каб ён мог хутчэй выйсці на свабоду і пачаць выплачваць кампенсацыю свайго шкоды сям'і загінулай.

Прысуд будзе абвешчаны 3 сакавіка ў 17.00. 

Як паведамлялася раней, экс-начальніка Баранавіцкай ДАІ Андрэя Ваўкавыцкага судзяць у Ляхавіцкім раённым судзе. У лістападзе 2016 года ён збіў насмерць 36-гадовую жанчыну, якая ішла па нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна. Ваўкавыцкі ехаў за рулём п'яны і са значным перавышэннем хуткасці. Ён быў на ўласным аўтамабілі, не пры выкананні службовых абавязкаў і не ў форме. 

Яго вінавацяць у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у нецвярозым стане, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі