Экс-намеснік кіраўніка "Белнафтахіма" ў судзе не прызнаў сябе вінаватым

Справу разглядае суддзя суда Маскоўскага раёна Наталля Кузняцова, інфармуе БелаПАН. Волкава вінавацяць у атрыманні хабару. Нібыта, ён за грошы даваў дазвол на ўвоз-вываз вуглевадароднай сыравіны і прадуктаў яго перапрацоўкі.



Перад допытам сведкаў Волкаў звярнуў увагу суда на тое, што ў зале знаходзіцца высокапастаўлены прадстаўнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС. На думку Волкава, яго прысутнасць можа паўплываць на паказанні сведак. Аднак суд адхіліў хадайніцтва абвінавачанага.



Фота — freesmi.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі