Экс-журналіста пула Лукашэнкі перавялі ў калонію ў Івацэвічах
Дзмітрый Семчанка ў судзе / БелТА
Экс-журналіста пула Лукашэнкі Дзмітрыя Семчанку перавялі з мінскага следчага ізалятара ў папраўчую калонію №22 ў Івацэвічах. Цяпер журналіст, асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі, адбывае там каранцін. Пра гэта паведамляе "Вясна".
Семчанка — журналіст і вядоўца тэлеканала АНТ. Да 2020 года ён працаваў у "прэзідэнцкім пуле". Падчас масавых пратэстаў выступіў супраць гвалту, сыйшоў з тэлебачання. Семчанку затрымалі разам з жонкай і спярша прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а пазней пачалі крымінальную справу за "распальванне варажнечы".
23 сакавіка 2023 года Суддзя Яўген Пісарэвіч асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі. Гэта помста за тое, што ў 2020-м жураліст адвярнуўся ад уладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.