Эксперт: Інвестыцыйны клімат Беларусі мусіць быць больш прыцягальным

Замежныя інвестары пакуль не зацікаўленыя ва ўкладанні грошай у беларускую энергетычную сферу. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі заявіла дырэктар праету праграмы міжнароднага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы Еўрасаюза, прычарнаморскіх і прыкаспійскіх дзяржаваў INOGATE Эмілія Кулуварыс. Супрацоўнікі INOGATE стварылі карту, якая ўключае апісанне энергетычнай сітуацыі ва ўсіх краінах і рэгіёнах, а таксама інфармацыю па інвестыцыях. Акрамя таго праграма падрыхтавала даклад, які называецца “Даклад інвестыцыйнай прыцягальнасці”. Там пазначана, які інвестыцыйны клімат у краінах, якія ў іх прыярытэты.

Беларусь таксама пазначана на гэтай карце. Аднак, па словах спадарыні Кулуварыс, ніякіх інвестыцыйных праграмаў для нашай краіны выпрацавана не было.

Эмілія Кулуварыс: “Што тычыцца Беларусі, то тут не было выпрацавана ніякага адмысловага праекту. Таму што ўсе праекты былі падрыхтаваныя міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі зыходзячы з іх зацікаўленасцямі ў гэтых краінах. Адмыслова для Беларусі не было выпрацавана ніякіх інвестыцыйных праграмаў. Але яна пазначаная на нашай карце”.

Міжнародныя фінансавыя арганізацыі – гэта толькі частка праблемы, падкрэсліла Эмілія Кулуварыс. Перш за ўсё Беларуссю павінны зацікавіцца прыватныя інвестары. Такім чынам, гэта сумесь спрыяльнага для інвестыцыяў клімату, які прыцягне як прыватных інвестараў, так і міжнародныя фінансавыя арганізацыі. Таму, інвестыцыйны клімат павінен быць больш прыцягальным, зазначыла спадарыня Кулуварыс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі