Эксперт: Лукашэнка і яго каманда сёння актыўна шукаюць выхады на Захад

Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказала эксперт Брусельскага офіса фонда Карнэгі Вольга Шуміла-Тапіёла:
130409_tapiolaesbelarus.mp3
“Гэта сведчанне таго, што беларускае кіраўніцтва спрабуе вярнуцца да сітуацыі да 2010 года — да таго, як адбыліся [прэзідэнцкія] выбары. Пакуль што рана казаць пра тое, наколькі будзе паспяховым гэты візіт альбо — наколькі можа зрушыцца сітуацыя з мёртвай кропкі, але мне падаецца, што гэта нядрэнны знак”.

Праўда, кажа суразмоўца Еўрарадыё, цяпер у брусельскіх афіцыйных крыніцах няма дэталёвай інфармацыі пра тое, з кім канкрэтна сустракаецца Купчына. Як, дарэчы, не паведамляе яе і МЗС Беларусі. Тым не менш, тое, што намесніцу міністра замежных спраў Беларусі будуць у гэтых інстытутах прымаць, Вольга Шуміла-Тапіёла лічыць дэманстрацыяй гатоўнасці Еўрасаюза да дыялогу з афіцыйным Мінскам. Пры ўмове, што ўлады Беларусі гатовыя ісці на змены ў краіне ў бок дэмакратыі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі