Эксперт: З пераабраннем Меркель беларуска-нямецкія адносіны не зменяцца
З пераабраннем Ангелы Меркель на новы тэрмін нямецкая ўсходняя палітыка не зменіцца. Такое меркаванне выказаў вядомы нямецкі палітолаг-міжнароднік Аляксандр Рар.
На думку эксперта, адносіны як з Беларуссю, так і з Расіяй будуць развівацца па старым сцэнары.
Аляксандр Рар: “Нічога не памяняецца, палітыка будзе працягвацца такая, якая яна ёсць. Яна мае стратэгічнае значэнне для Германіі, гэтая палітыка адпавядае нямецкім нацыянальным інтарэсам. Нямецкі бізнес зацікаўлены ў расійскім рынку, таму будуць далей працаваць і штурхаць любога палітыка ў гэтым накірунку”.
Нагадаем, у нядзелю 27 верасня Ангела Меркель была пераабраная на пасаду канцлера ФРГ.