Эксперты МАГАТЭ ацэняць працу БелАЭС

Місія таксама наведае тэхналагічныя аб'екты станцыі / t.me/Minenergo_by​
Місія таксама наведае тэхналагічныя аб'екты станцыі / t.me/Minenergo_by​

Місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы прыступіла да працы на пляцоўцы БелАЭС, паведамляе Мінэнерга ў панядзелак.

Спецыялісты МАГАТЭ ацэняць тое, як беларускі бок выконвае рэкамендацыі і прапановы па пытаннях бяспекі станцыі ў справе яе эксплуатацыі, якія агенцтва выдала раней.

Місія таксама наведае тэхналагічныя аб'екты атамнай станцыі. Ацэненыя будуць у тым ліку тэхнічнае абслугоўванне і тэхнічная падтрымка станцыі, яе радыяцыйная абарона, кіраванне аварыямі на БелАЭС.

Як паведамляла Еўрарадыё, энергаблок Беларускай АЭС быў адключаны 12 ліпеня, калі спрацавала аўтаматычная абарона генератара. Амаль тры месяцы спецыялісты займаліся дыягностыкай тэхналагічных сістэм і вузлоў турбагенератара. Толькі 4 кастрычніка першы энергаблок зноў уключылі ў сетку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі