Эксперты заявілі, што канфлікт Расіі з NATO — адна з галоўных пагроз 2017 года
Амерыканскія эксперты, апытаныя Саветам па міжнародных адносінах, заявілі, што канфлікт Расіі з NATO — адна з галоўных пагроз 2017 года для ЗША. Верагоднасць яго памяркоўная, аднак наступствы будуць надзвычайна цяжкімі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
Канфлікт можа ўяўляць сабой "наўмысную або выпадковую канфрантацыю паміж Расіяй і краінамі NATO, якія нарадзіліся з агрэсіўных паводзін Расеі ва Ўсходняй Еўропе". Іншая найважнейшая пагроза будучага года, на думку экспертаў, — магчымы ядзерны крызіс у Паўночнай Карэі. Верагоднасць дадзенага сцэнара вялікая, аднак наступствы менш сур'ёзныя для Злучаных Штатаў, лічаць эксперты.
Дарэчы, гэта ўжо дзявятае даследаванне аб магчымых пагрозах для ЗША, падрыхтаванае амерыканскім Саветам па міжнародных адносінах, адной з найбуйнейшых у краіне прыватных аналітычных кампаній (яна аб'ядноўвае амаль 5 тысяч чалавек). У апытанні, на падставе якога быў створаны даклад, прынялі ўдзел каля 500 урадавых чыноўнікаў і экспертаў па знешняй палітыцы.