Экстрасэнс: У Растове маглі паказаць двайніка Віктара Януковіча (відэа)
Украінскія СМІ зноў пачалі пісаць пра знікненне экс-прэзідэнта, якога не было ўчора на выступленні Уладзіміра Пуціна.
Вядомы ўкраінскі экстрасэнс Юрый Казлоў кажа, што "альбо ён ужо не жывы, альбо "падменены". Прынамсі, "на зямлі" ён Януковіча ўжо "не адчувае".
Як інфармуе ТСН, нумаролаг Людміла Жукава, наадварот, кажа, што Віктар Януковіч "жывы і выдатна сябе адчувае". Верагодна, ён так і застанецца ў Расіі.
Тым часам украінскія інтэрнэт-карыстальнікі параўноўваюць здымкі экс-прэзідэнта да ўцёкаў з Кіева і з прэс-канферэнцыі ды наступнага брыфінга ў Растове-на-Доне. Іх насцярожваюць непадобныя вуха і нос Януковіча.