Эквадор выдаў Эдварду Сноўдэну дакументы ўцекача
Пра гэта заявіў заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж.
Па словах ссанжа, Сноўдэн знаходзіцца ў бяспечным месцы. Эквадорскія ўлады, нібыта, выдалі Сноўдэну дакументы ўцекача. Але гэта не азначае, што амерыканцу гатовыя даць прытулак у Эквадоры.
Тым часам калегі Асанжа, прадстаўнікі Wikileaks, звярнуліся ва ўрады разнастайных краін, каб там знайсці прытулак для Сноўдэна, перадаюць замежныя СМІ.
Фота — polit.ru