Відэа з Газы, на якое немагчыма глядзець без слёз — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Сёння мы сабралі для вас па свеце трохі кепскіх, але сапраўды важных навін.

 

Газа ў роспачы

Сусветная харчовая праграма ААН прыпыніла пастаўкі прадуктаў харчавання ў паўночную частку Газы праз "поўны хаос і гвалт, выкліканыя крахам грамадскага парадку".

Гэтае рашэнне далося нялёгка. ВВС публікуе кадры, на якіх відаць, як людзі ў роспачы бягуць да грузавікоў з гуманітаркай, якіх тут зусім хутка ўжо не будзе. На відэа трапіў мужчына, які збірае з зямлі прасыпаную муку. І дзіця, якое са слязамі кажа, што сумуе па хлебе.

 

Каму вайна…

Якім быў 2023 год? Ва Украіне — вайна. Паміж Ізраілем і Газай — вайна. А ў брытанскага вытворцы зброі BAE Systems — прыбытак. І ў наступным годзе кампанію таксама чакае прырост, піша Guardian.

Кампанія займаецца будаўніцтвам падводных лодак і знішчальнікаў, танкаў і караблёў, зброі і боепрыпасаў.

Поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе прымусіла ўрады многіх краін перагледзець свае вайсковыя выдаткі, і акцыі вытворцаў зброі ўзляцелі.

 

У справе Асанжа нічога не мяняецца

Заснавальнік Wikileaks можа быць выдадзены ЗША цягам найбліжэйшых дзён. Там яго чакае суд і абвінавачанні ў шпіянажы праз публікацыю тысяч сакрэтных вайсковых і дыпламатычных дакументаў, звязаных з войнамі ў Афганістане і Іраку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі