Электронную чаргу хакеры “крадуць” і ў літоўскім консульстве
Пакуль справіцца са злодзеямі не дапамаглі ні беларускія праваахоўнікі, ні спецыялісты па ІТ-тэхналогіям.
Пра гэта Еўрарадыё падчас інтэрв’ю заявіў амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус. “Гэта праблема. Трэба было б, магчыма, больш актыўнае супрацоўніцтва з беларускага боку. Але пакуль – ёсць праблемы, скардзяцца нашы кліенты”, - гаворыць амбасадар.
Летась літоўская амбасада выдала 200 тысяч віз беларусам. Чакаецца, што сёлета іх будзе выдадзена яшчэ больш. Тым не менш, незадаволенасць людзей выклікае тое, што вельмі складана “злавіць” месца ў электроннай чарзе на падачу дакументаў на візу ў консульства – іх перахопліваюць хакеры з дапамогай адмысловых праграм.
Поўную версію гутаркі з амбасадарам Ігнатавічусам чытайце на нашым сайце неўзабаве.