Электронныя цыгарэты ў Беларусі могуць прыраўняць да звычайных

Электронныя цыгарэты ў Беларусі могуць прыраўняць да звычайных

Мінздароўя Беларусі прапанавала прыраўняць электронныя цыгарэты да звычайных. Пра гэта заявіла намесніца галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

Па яе словах, якія перадае БЕЛТА, такую рэкамендацыю дае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, бо шмат навуковых даследаванняў пацвярджаюць шкоду электронных цыгарэт для чалавечага арганізма.

Калі электронныя цыгарэты прыраўняюць да звычайных, то на іх будуць распаўсюджвацца ўсе абмежаванні, звязаныя са звычайнымі цыгарэтамі —узроставы цэнз, месцы продажу і палення.

Акрамя таго, Мінздароўя прапануе пашырыць колькасць зонаў, вольных ад курэння. У прыватнасці, плануецца забараніць яго ў такіх грамадскіх месцах, як рэстараны, кавярні, сферы забаўляльнага і гатэльнага бізнэсу, пляжы, прыпынкі грамадскага транспарту. Гэтыя ініцыятывы пакуль яшчэ распрацоўваюцца.

Фота: i-shisha.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі