Ермаловіч: Падатак на дармаедства — самы просты, але не самы эфектыўны захад

Ермаловіч: Падатак на дармаедства — самы просты, але не самы эфектыўны захад

Падатак на дармаедства — самы просты, але не самы эфектыўны захад. Такое меркаванне першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч выказаў 4 лістапада ў Мінску на Кастрычніцкім эканамічным форуме. Ён падкрэсліў, што ўвядзенне збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў выклікала дастаткова вялікую дыскусію ў грамадстве, але "сёння гэта элемент нашай падатковай сістэмы".

"Была праблема, якую неабходна было вырашаць, — цытуе словы Ермаловіча БелаПАН. — І рашэнне самае простае, можа быць, не самае эфектыўнае, але тым не менш знайшлося. Быў уведзены такі падатак. Вядома, увядзенне гэтага падатку, здавалася б, уплывае на палітыку занятасці, але, запэўніваю вас, беспрацоўныя гэтым падаткам не абкладаюцца — у гэтым няма яго недахопу. Той, хто зарэгістраваны як беспрацоўны, атрымлівае дапамогу па беспрацоўі, не плаціць падатак".

Як паведамляла Еўрарадыё, дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ад 2 красавіка 2015-га абавязвае грамадзян нашай краіны, а таксама замежнікаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны (і асоб без грамадзянства), якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплачваць збор у 20 базавых велічынь.

Да 31 траўня 2016-га такія грамадзяне мелі права самастойна апавясціць падатковыя органы аб тым, што па выніках мінулага года не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў альбо ўдзельнічалі, але менш за 183 дні. Было пададзена больш за 4 тысячы апавяшчэнняў. У выніку іх апрацоўкі грамадзянам было выстаўлена да выплаты звыш 10 млрд недэнамінаваных рублёў. Паводле дадзеных на канец кастрычніка бягучага года Міністэрства па падатках і зборах накіравала каля 50 тысяч паведамленняў на выплату збору грамадзянам, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі