ЕС: Беларусь упусціла магчымасць правесці выбары па міжнародных стандартах

ЕС: Беларусь упусціла магчымасць правесці выбары па міжнародных стандартах

Беларусь упусціла магчымасць правесці выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве знешнепалітычнай службы Еўрасаюза.

У дакуменце адзначаецца: назіральнікі Міжнароднай місіі АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ канстатавалі, што асноўныя свабоды сходаў і выказвання меркаванняў у Беларусі ігнараваліся. Таксама адзначаецца абмежаваная магчымасць перадвыбарчай агітацыі, што "ў цэлым не забяспечвала змястоўнага або канкурэнтнага палітычнага саперніцтва".

Замежная палітычная служба ЕС падкрэслівае, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года вельмі важна, каб беларускія ўлады неадкладна аднавілі працу па комплекснай выбарчай рэформе. "Гэта таксама будзе мець ключавое значэнне для поўнага раскрыцця патэнцыялу адносін паміж ЕС і Беларуссю, якое абапіраецца на пазітыўнае супрацоўніцтва апошніх трох гадоў", — падкрэсліваюць у Бруселі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі