ЕС: Дзеянні Мінска супярэчаць абавязальніцтвам па дэмакратызацыі
Еўрасаюз заклікаў улады Беларусі вызваліць "усіх нядаўна затрыманых мірных грамадзян". Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка кіраўніка дыпламатыі ЕС Федэрыкі Магерыні.
"У апошнія дні мы штогадзіны назіралі паведамленні аб прэвентыўных арыштах і затрыманнях па розных абвінавачваннях. Журналістаў каралі за асвятленне падзей", — паведамляюць РИА Новости.
"Напярэдадні і падчас сённяшніх падзей у межах "Дня волі", нягледзячы на заклікі міжнароднай супольнасці да стрыманасці, рэакцыя службаў бяспекі была бязладнай і неналежнай", — адзначаецца ў дакуменце.
ЕС паказвае, што "такія рэпрэсіі ў дачыненні да свабоды слова і сходаў супярэчаць заяўленай Беларуссю палітыкі дэмакратызацыі і яе міжнародным абавязацельствам".
"Крокі, што прымаюцца Беларуссю ў выкананне усеагульных асноўных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека, застануцца ключавымі ў выбудоўванні адносін Еўрапейскага Саюза з гэтай краінай", — падкрэсліваецца ў заяве.