ЕС гатовы адправіць следчых для дакументавання ваенных злачынстваў РФ ва Украіне
Еўрасаюз гатовы накіраваць ва Украіну "сумесныя следчыя групы для дакументавання ваенных злачынстваў у каардынацыі з украінскім генеральным пракурорам". Пра гэта напісала ў Twitter кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. Яна мела размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гаворка ішла пра "зверскае забойства мірных жыхароў у Бучы і ў іншых месцах Украіны".
Зяленскі 4 красавіка наведаў Бучу і заявіў, што Расія здзейсніла вайсковыя злачынствы і "гэта будзе прызнана светам, як генацыд".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.