ЕС гатовы дапамагчы Беларусі са стрэс-тэстамі на АЭС

ЕС гатовы дапамагчы Беларусі са стрэс-тэстамі на АЭС

Еўрасаюз пацвердзіў свой намер аказаць яшчэ большую тэхнічную падтрымку Дзяржатамнагляду, калі беларускаму рэгулятару гэта будзе неабходна. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па энергетыцы Еўракамісіі Герасімас Томас. 20 верасня ён наведаў пляцоўку Астравецкай АЭС.

Па яго словах, Еўракамісія ўжо падтрымлівае працу двух экспертаў, якія дапамагаюць рэгулятару, і гатовая павялічыць аб’ёмы тэхпадтрымкі. Сярод іншага, ЕС гатовы аказаць тэхнічную дапамогу пры прывядзенні стрэс-тэстаў на атамнай электрастанцыі.

Томас заявіў, што 19 верасня эксперты з дэлегацыі Еўракамісіі, якая прыбыла ў Беларусь з двухдзённым візітам, растлумачылі мясцовым спецыяліста, як праводзяцца стрэс-тэсты ў ЕС, а таксама як яны былі арганізаваныя ў Швейцарыі, Арменіі і на Тайване. Цяпер еўрапейскія спецыялісты чакаюць, што беларускі рэгулятар звяжацца з імі і паведаміць пра графік правядзення працаў.

Кіраўніца Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская падзякавала еўрапейскім калегам за візіт і адзначыла, што беларускі бок гатовы прымаць дапамогу ЕС. Яна лічыць карыснай любую дапамогу з боку дасведчаных калегаў.

Асноўнай тэмай візіту дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусь з’яўляецца ацэнка рызыкаў і бяспекі АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. 23 чэрвеня 2011 года Беларусь далучылася да дэкларацыі аб усеаб’емнай ацэнцы рызыкаў АЭС і такім чынам пагадзілася правесці стрэс-тэсты з улікам патрабаванняў, распрацаваных еўрапейскай групай рэгулятараў ядзерных аб’ектаў, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі