ЕС летась удвая павялічыў імпарт ядзернага паліва з Расіі

ЕС запасаецца расійскім ядзерным палівам, ілюстрацыйнае фота

ЕС запасаецца расійскім ядзерным палівам, ілюстрацыйнае фота / Getty Images

ЕС у 2023 годзе ўдвая павялічыў імпарт расійскага ядзернага паліва і выдаткаваў на гэта 686 мільёнаў еўра. Пра гэта заяўляюць эксперты атамнага праекта экалагічнай арганізацыі The Bellona Environmental Transparency Center. Гэта арганізацыя прызнана "непажаданай" у РФ.

У 2022 годзе Еўрасюз набыў у Расіі 314 тон свежага ядзернага паліва, а ў 2023-м — ужо 573 тоны, што ў грашовым эквіваленце павялічыла сумы здзелак з 280 млн еўра да 686 млн еўра.

"Гэта можа сведчыць пра спробы краін ЕС папоўніць запасы ядзернага паліва перад надыходзячым перыядам нявызначанасці, звязаным са зменай пастаўшчыкоў і магчымымі абмежаваннямі ў пастаўках праз увядзенне санкцый ці іншых абвастрэнняў адносін з Расіяй", — мяркуе эксперт атамнага праекта "Белона" Дзмітрый Гарчакоў.

Паліва куплялі Чэхія, Славакія, Балгарыя, Венгрыя і Фінляндыя, бо на іх АЭС стаяць рэактары яшчэ савецкага дызайну. З усіх толькі Венгрыя не мае дакладных планаў па адмове ад расійскага ядзернага паліва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі